Разгортванне нейкай рэгіянальная групоўкі войскаў, пра якое абвясціў Лукашэнка, выклікае шмат трывогі. Не вельмі зразумела, што гэта азначае: магчыма, ўвогуле не шмат што зменіцца, бо расейскія войскі даўно добра сябе адчуваюць на тэрыторыі Беларусі. Самы вялікі страх тут — што набліжаецца ўдзел беларускага войска ў нападзе на Украіну.
Даступная нам сацыялогія кажа, што беларускі і беларусы супраць таго, каб беларуская армія ўступіла ў вайну на баку Расеі. Толькі 3%, па дадзеных Chatham House, хочуць, каб беларускія салдаты пайшлі вайной ва Украіну. То бок нават большасць тых, хто ўпэўнена падтрымлівае дзеянні расейскіх войскаў ва Украіне (іх 18%), супраць.
Пры гэтым па словах дзяржаўных СМІ можа падацца, што беларускі народ быццам бы падтрымлівае расейскі бок і гатовы на тое, каб армія Беларусі пайшла забіваць украінцаў. Але гэта не так.
Самастойная пазіцыя беларусак ды беларусаў — гэта таксама праява суверэнітэту беларускага народу. Нягледзячы на прапаганду на розных узроўнях, рэпрэсіі ды дзесяцігоддзі насаджэння «рускага свету», беларускі народ мае сваё меркаванне і сваю пазіцыю.
Размаўляйце пра гэта з роднымі, сябрамі ды сяброўкамі, каб яны разумелі, што яны не адны ў сваіх антываенных перакананнях. Такіх беларусак ды беларусаў — большасць. Гэта наш агульны і свядомы выбар — мы супраць удзелу беларускага войска ў вайне Расеі і Украіны. Беларусы і ўкраінцы не павінны забіваць адно аднаго.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество