Ужо зусім хутка 25 сакавіка – Дзень Волі, свята нашай годнасці і незалежнасці. Дзень, калі ўтварылася Беларуская Народная Рэспубліка.
Адзін з сімвалаў БНР – гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, які сёння набыў новую актуальнасць і які варта праспяваць разам усім беларусам. Нагадаем пра яго сёння кліпам, знятым разам з каналам “Белсат”.
Вольны Хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі. Музыка Уладзіміра Тэраўскага, словы Макара Краўцова.
“Вольны хор” цяпер ёсць і ў тэлеграме Сябры, падпісвайцеся, калі ласка, на канал, запрашайце сяброў! @volnychor
Кліп, створаны сумесна з тэлеканалам “Белсат”, у якім Вольны Хор выканаў адзін з сімвалаў БНР – гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Героем кліпу на радкі “Ваяцкага маршу” стаў беларускі нацыянальны сімвал – бел-чырвона-белы сцяг.