Дата 3 ліпеня ўвогуле сімвалічная для Менска. У гэты дзень у 1655 годзе яго захапілі маскавіты – мес…

Дата 3 ліпеня ўвогуле сімвалічная для Менска. У гэты дзень у 1655 годзе яго захапілі маскавіты – места разрабавалі і частку спалілі. Пазней у той самы дзень 1660 года вызвалілі літоўскія і польскія войскі. У 1944 годзе ў гэты дзень яго зноў занялі саветы. Паглядзім, ці 3 ліпеня зноў адзначыцца ў гісторыі Менска.

Пра першую акупацыю: “Каб спыніць уцёкі, царскі ўрад яшчэ вясной 1655 г. загадаў ваяводам лавіць дэзерціраў і вешаць іх, ставячы шыбеніцы дзеля застрашэння на перакрыжаваннях дарогаў. Аднак гэтакія жорсткія захады не далі чаканай карысці. Да ўзнаўлення актыўных ваенных дзеянняў у Беларусі маскоўскія залогі тут заставаліся нязначныя па колькасці. На гэта ваяводы часта скардзіліся цару і прасілі падмацаваняў. Да таго ж значную частку раскватараваных па беларускіх гарадах сілаў складалі іншародцы. Як пісаў у 1656 г. маскоўскі поп Іван, які служыў у Менску, у горадзе з імі толькі 3 роты салдатаў, і тыя – «все татары да мордва, – рускава ничего не знают»” – чытаем у кнізе “Невядомая вайна: 1654-1667”.