Паглынанне Беларусі РасіяйНекалькі дзён таму Пуцін выступіў на пленарным паседжанні Сусветнага руска…

Паглынанне Беларусі Расіяй

Некалькі дзён таму Пуцін выступіў на пленарным паседжанні Сусветнага рускага сабора, дзе назваў вялікай памылкай «политику искусственного, насильственного разделения большой русской нации, триединого народа — русских, беларусов и украинцев».

https://youtu.be/v0_u2V85Et0

Пуцін адкрыта заяўляе, што ніякай асобнай беларускай нацыі не існуе, што мы неад’емная частка Расіі, рускай нацыі. Ідзе непрыкрытае паглынанне Беларусі пуцінскай Расіяй і ключавую ролю ў гэтым паглынанні адыгрывае па сутнасці ўжо акупацыйны рэжым Лукашэнкі.

Акупацыйны рэжым у Мінску ўстанаўлівае помнік наўгародскаму князю Аляксандру Неўскаму, а творчасць нашага класіка Дуніна-Марцінкевіча аб’яўляе экстрэмізмам. Са школьнай праграмы выкідваюць «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча і скарачаюць колькасць гадзін вывучэння беларускай мовы ў школе, але затое ў Мінску на базе МДЛУ праходзіць форум, мэтай якога з’яўляецца «укрепление русского языка на международной арене, в первую очередь в странах СНГ».

І колькі б Лукашэнка і яго хунта не палохалі беларускі народ жаданнем Захаду напасці і захапіць нашу краіну, колькі б ён не выклікаў, што Расія нас абароніць і выратуе — усё гэта хлусня і падман. Пуцін нават Лукашэнку ратаваць не будзе, бо яму патрэбная тэрыторыя Беларусі і пажадана без беларусаў. А беларусам патрэбная свая краіна, свая родная Беларусь, свая мова і ідэнтычнасць.

І беларусы будуць гэта ўсё абараняць і ад Лукашэнкі і ад Пуціна і ад усіх здраднікаў і ворагаў Беларусі, якія прадаюць і здаюць нашу краіну. Будуць абараняць дзеля сябе, дзеля сваіх дзяцей і іх будучыні і дзеля памяці сваіх продкаў.

Россия поглощает Беларусь — заявление Путина

Несколько дней назад Путин выступил на пленарном заседании Всемирного русского собора, где назвал большой ошибкой «политику искусственного, насильственного разделения большой русской нации, триединого народа — русских, беларусов и украинцев».

Путин открыто…