Ад 2020 года ў Беларусі ліквідавалі не менш за 1481 некамерцыйную арганізацыю — аб’яднанні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі. Такую статыстыку прыводзіць праваабарончая арганізацыя Lawtrend у сваім новым аглядзе.
Прычым толькі за лістапад былі ліквідаваныя 24 НКА. Яшчэ 949 НКА, па звестках праваабаронцаў, былі ў працэсе прымусовай ліквідацыі.