Алесь з пазыўным «Ювелір» на фронце з першых дзён
поўнамаштабнай расійскай агрэсіі. Сёлета ў жніўні ён атрымаў цяжкае раненне: аскепак міны трапіў у спіну, нагу наскрозь прабіла куля. «Амаль месяц у мяне гніла нага», — дзеліцца ён. Ваяр яшчэ спадзяецца вярнуцца на перадавую. З бальнічнага ложка ён дзеліцца назіраннямі пра фронт і палітыкаў.
Алесь цяпер збірае дапамогу. Ён прабыў на фронце 18 месяцаў. Ён ваяваў у складзе добраахвотніцкага падраздзялення «Пагоня», а затым перайшоў у Другі замежны легіён. Яго пабрацімы — пераважна грузіны. Ваююць у легіёне і некалькі дзясяткаў беларусаў. Камандуюць падраздзяленнем афіцэры-ўкраінцы.
Алесь лічыць, што вызваленне Беларусі ад лукашызму не будзе хуткім. Для гэтага павінны сысціся многія фактары: унутраныя і знешнія.