5 снежня 1517 года Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Ісуса Сірахава.
Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «… Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля даецца тэкст 51 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.
Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі.
На фатаздымку — гравюра «Дыспут» з «Кніга Ісуса Сірахава».