Два гады зь дзевяці з болем у адзінай нырцы. Адзін з найстарэйшых палітвязьняў Беларусі рыхтуецца сустрэць дзень народзінаў за кратамі
За кратамі па-ранейшаму знаходзіцца палітзьняволены лідэр аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Берасьнеў. Падчас зьняволеньня ў яго моцна абвастрыліся праблемы са здароўем — ён пакутуе ад болю ў адзінай нырцы.
Інфармацыя пра стан здароўя і настрой палітвязьня даходзіць вельмі рэдка, і пакуль калегі і паплечнікі ўспомнілі гісторыю жыцьця і грамадзкай дзейнасьці Берасьнева.