Адной з больш паспяховых бітваў у нашай гісторыі была бітва пры Клушыне на Смаленшчыне, якая адбылася 4 ліпеня 1610 года. Войскі Рэчы Паспалітай (6-7 тыс.) разграмілі сілы Маскоўскага царства (35 тыс.). Параза маскавітаў у гэтай бітве прывяла да таго, што ў Маскве быў зрынуты Васіль Шуйскі і ўтвораная Семібаяршчына, якая, у страху перад Лжэдзмітрыем II прысягнула каралевічу Уладзіславу. На ненадоўга Масква апынулася пад уладай Рэчы Паспалітай.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ