25 студзеня — дзень нараджэння лозунга “За вашу і нашу свабоду!”. Яго прыдумалі ў Польшчы ў 1831 годзе — натуральна, падчас антырасійскага паўстання.
У той дзень польскі Сойм абвясціў пра скіданне расійскага цара Мікалая І з польскага пасаду. Лозунг “Za naszą i waszą wolność!” быў адрасаваны расійскаму народу.
На ілюстрацыі — штандар паўстанцаў 1831 года.