Аляксандар Дабравольскі, супраць якога СК распачаў ужо другое спэцыяльнае вядзеньне (першае было ў с…

Аляксандар Дабравольскі, супраць якога СК распачаў ужо другое спэцыяльнае вядзеньне (першае было ў сьнежні), пракамэнтаваў новую справу Свабодзе:

«Я дзіўлюся таму, што яны кажуць, што хтосьці ўдзельнічаў у нейкіх сэмінарах і гэта нібыта супраць Беларусі. Калі абмяркоўвалася, што Лукашэнка ўзурпатар, то гэта было ня супраць Беларусі, а за Беларусь. Супраць Лукашэнкі — гэта папраўдзе за Беларусь. Яны хочуць так падаць, што гэта было нібыта супраць нацыянальных інтарэсаў, не, гэта ягоныя прыватныя інтарэсы, а не нацыянальныя. (…)

Для мяне тут выбар палягае ў тым, што трэба заставацца чалавекам і рабіць адпаведныя ўчынкі. Іншым я б параіў дбаць пра сваю бясьпеку і бясьпеку сваіх родных, бо ўлада ў прыватных інтарэсах Лукашэнкі выкарыстоўвае мэханізмы дзяржавы супраць грамадзян».

Падрабязнасьці новай завочнай справы супраць 20 беларусаў>>