Кіраўніцтва ініцыятывы INeedHelpBY, якая дапамагае людзям, пракаментавала масавыя затрыманні сваякоў палітвязняў у Беларусі
“Запэўніваем, што з нашага боку ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі не было”, – заявіў кіраўнік праекта INeedHelpBY Філіп Гаўрышаў.
Таксама ініцыятыва параіла выдаліць іх тэлеграм-бот, адпісацца ад сацсетак, пачысціць кэш і звярнуцца ў службу падтрымкі, каб выдалілі вашыя асабістыя дадзеныя з сістэмы.