Сілавікі затрымалі экс-палітвязня Міхаіла Жамчужнага
Вядома, што да яго прыходзілі 23 студзеня з ператрусам, пасля чаго мужчына быў затрыманы і ягоны лёс дагэтуль невядомы, піша “Вясна”.
Міхаіл Жамчужны, заснавальнік праваабарончай «Платформ Іннавэйшн», кандыдат тэхнічных навук, вынаходнік, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак, быў асуджаны ў 2015 годзе да 6,5 гадоў калоніі за падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама дачу хабару. Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 года.