Маці Паўла Севярынца пакаралі вялізным штрафамСпадарыню Таццяну затрымалі 9 студзеня. Неўзабаве яе ш…

Маці Паўла Севярынца пакаралі вялізным штрафам

Спадарыню Таццяну затрымалі 9 студзеня. Неўзабаве яе шпіталізавалі праз кепскае самаадчуванне. Пазней з лякарні Таццяну Севярынец адпусцілі дадому.

Сёння Першамайскі суд Віцебску разглядаў справу жанчыны (на яе склалі пратаколы за «распаўсюд экстрэмізму» і «несанкцыянаванае пікетаванне»). Вынікам паседжання стаў штраф у памеры 135 базавых велічыняў (гэта раўняецца 5400 BYN).