Паўгады таму беларусы і беларускі Літвы самі вырашылі, што на іх падаткі ў Вільні трэба стварыць бібліятэку.
І ад сёння, 24 студзеня, адноўленая бібліятэка беларускай кнігі “Чытальня” чакае наведвальнікаў у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.
Сёння ж пачаў працаваць онлайн-каталог бібліятэкі на новым сайце https://cytalnia.com !
Нагадаем, што бібліятэка — першая рэалізаваная ідэя ў межах праекта «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні, якая перамагла ў конкурсе і рэалізавалася ў смелым і амбіцыйным запуску-аднаўленні паўнавартаснай бібліятэкі ў Вільні.
Ствараць бібліятэку з нуля доўга і дорага, а ў віленскім Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ўжо быў даступны для чытачоў кнігазбор з некалькіх тысяч выданняў на беларускай мове і звязаных з Беларуссю, які было вырашана мадэрнізаваць і пашырыць новымі выданнямі.
На ўсіх этапах рэалізацыі праект бібліятэкі падтрымлівала платформа «Новая Беларусь»: перш за ўсё, тэхнічна — узяла на сябе распрацоўку зручнага сайта бібліятэкі з онлайн-каталогам. Так бібліятэка зрабілася больш сучаснай і жывой.
Бібліятэка беларускай кнігі “Чытальня” — гэта
Блізу 3000 кніг у фондзе і сховішчы.
Новая сістэма ўліку кніг.
Бібліятэкар як асобны супрацоўнік.
Онлайн-каталог, дзе можна паглядзець кнігі ў наяўнасці і замовіць іх.
Чытацкі клуб па абмеркаванні кніг, у якім плануецца не меней за 12 онлайн і офлайн мерапрыемстваў з аўтар(к)амі ці эксперт(к)амі з літаратурнага ці кніжнага асяроддзя.
Бібліятэка ў Вільні працуе па адрасе Vilniaus g. 20, а на сайце https://cytalnia.com можна сачыць за кнігамі ў наяўнасці і афішай імпрэзаў.
“Чытальня” ёсць і у Instagram і Facebook! Далучайцеся да нас, шаноўныя чытачы, чакаем вас у бібліятэцы!