Заснавальніка Gulagu.net Уладзіміра Асечкіна спрабавалі застрэліцьЗамах адбыўся ў французскім горадз…

Заснавальніка Gulagu.net Уладзіміра Асечкіна спрабавалі застрэліць

Замах адбыўся ў французскім горадзе Біярыц. Паводле Асечкіна, ён убачыў чырвоную кропку прыцэла на сцяне – гэта і выратавала.

«Нясу талеркі ставіць дзецям і бакавым зрокам на адной з тэрас бачу, як чырвоная кропка рухаецца ў мой бок».

Па словах Асечкіна, згасла святло і ўсе хутка ўпалі на падлогу – паводзіны пры замаху ён і яго сям’я адпрацоўвалі.

Аб будучым замаху папярэджваў даследчык Bellingcat Хрысто Грозеў.

Асечкін не адказаў на пытанне аб тым, ці злавілі кілера. Кажа, што шмат не можа расказаць з-за таямніцы следства.

Уладзімір Асечкін і яго праект Gulagu.net займаецца праваабаронай. У кастрычніку 2021 года Асечкін паведаміў, што ў яго распараджэнні ёсць больш за 40 Гб відэа, дакументаў і фота, якія даказваюць выпадкі масавых катаванняў у падведамных ФСВП калоніях.

Публікацыя гэтых відэа выклікала вялікі рэзананс, а Сяргей Савельеў, які перадаў архіў, таксама быў вымушаны зʼехаць з Расеі ў Францыю.

Крыніца: The Insider