
«Калі Лукашэнка гаворыць, што ў яго няма палітвязьняў, хай гаворыць. Сэмантыка тут ня мае значэньня»
Спэцыяльны пасланьнік амэрыканскага прэзыдэнта Трампа Джон Коўл адзначыў, што для яго ня мае вялікага значэньня, як называюць людзей пры вызваленьні зь беларускіх турмаў. Галоўнае, што гэта менавіта ён бачыць вызваленых і чытае ў іхных вачох, што для іх значыць свабода.