
Фрагмэнт аднаго з самых старых нямецкіх аэрафотаздымкаў Менску. 15 чэрвеня 1917 году. Поўны здымак ахоплівае амаль увесь горад. Лявей ад Плошчы Свабоды — Стары горад, не крануты ніякімі пазьнейшымі разбурэньнямі і пажарамі.
У 1920-я “калі нацыянальныя дзеячы зьвярнулі ўвагу на Стары горад і нават распрацавалі плян яго рэстаўрацыі. Яго хацелі адрэстаўраваць, хацелі назваць там вуліцы імёнамі Каліноўскага і Скарыны, паставіць помнік Каліноўскаму каля будынка Гродзкага суду, дзе, як лічылася, была друкарня «Мужыцкай праўды», хацелі стварыць музэй Старога Менску. Нічога не ўдалося. НКВД і савецкія ўлады ў сярэдзіне 1920-х гадоў пачалі плянаваць сацыялістычную рэканструкцыю Менску і стварылі генплян, які існаваньня Старога гораду не прадугледжваў” – піша Сяргей Абламейка