За «экстрэмізм» асудзілі бацьку шасцярых дзяцей Кірыла Блажэвіча-Лойку з-пад Менска

Мінск Навіны

За «экстрэмізм» судзілі бацьку шасцярых дзяцей

Беларускамоўнага верніка баптыскай царквы і шматдзетнага бацьку Кірыла Блажэвіча-Лойку з-пад Менска асудзілі па палітычным артыкуле і далі яму «хатнюю хімію» – піша «Наша Ніва».

Лойка жыве ў Калядзічах, разам з жонкай выхоўвае шасцярых дзяцей, грае ў духавым аркестры і перакладае царкоўныя песні на беларускую мову.

#Рэпрэсіі