
За «экстрэмізм» судзілі бацьку шасцярых дзяцей
Беларускамоўнага верніка баптыскай царквы і шматдзетнага бацьку Кірыла Блажэвіча-Лойку з-пад Менска асудзілі па палітычным артыкуле і далі яму «хатнюю хімію» – піша «Наша Ніва».
Лойка жыве ў Калядзічах, разам з жонкай выхоўвае шасцярых дзяцей, грае ў духавым аркестры і перакладае царкоўныя песні на беларускую мову.