
Шпіёнам Лукашэнкі падрыхтавацца
Іх арыштоўваюць і судзяць у розных краінах
Еўропы.
У літоўскай Клайпедзе асудзілі грамадзянаў Літвы Міндаўгаса Януйціса і Таццяну Бялецкую на 7 і 6,5 года пазбаўлення волі. У траўні 2022 года пара паехала ў Менск, дзе іх завербавала выведка Генштабу Беларусі. Да лістапада 2023 году яны збіралі і перадавалі інфармацыю пра Літву і Латвію.
У Малдове асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі былога чальца Службы бяспекі Александру Бэлана. Ён прызнаў віну ў раскрыцці дзяржаўнай таямніцы: з 2024 года Бэлан працаваў на КДБ Беларусі.
А ва ўкраінскім Краматорску затрымалі мясцовую жыхарку, якую завербавалі ў Беларусі напачатку ўварвання Расеі ва Украіну.