
Сёння дзень нараджэння ў Анджэя Пачобута
Акрамя журналісцкай і паланійснай дзейнасці, пан Анджэй займаўся вывучэннем Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі. Таксама ён з’яўляецца нашчадкам старалітоўскага роду Пачобутаў. Пачобут з’яўляецца палітвязням не першы раз. Варта адзначыць, пан Анджэй не толькі ведае, але карыстаецца беларускай мовай, чаго нельга сказаць пра частку новых беларускіх дзеячаў.
У абвінавачанні з боку беларускіх (лукашэнкаўскіх) уладаў гаворылася, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Арамя яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы пра беларускія пратэсты ў 2020-м і стары тэкст прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.