
З 1 красавіка ў Беларусі з’явіцца новы прапагандысцкі тэлеканал — “Союзный”. Ён заменіць іншы канал з амаль 20-гадовай гісторыяй — “БелРос”. Так што шыла на мыла.
Як зразумела з назвы, эфір новага канала будзе прысвечаны “развіццю” так званай “Саюзнай дзяржавы”. Рэдакцыя абяцае асвятляць рэалізацыю “саюзных праграм”. То-бок, працы ў гэтых прапагандыстаў будзе рэальна няшмат.