Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду атрымала шэсць спісаў патэнцыйных дэлегатаў. На месцы ў КР …

Вось хто:
– “Еўрапейскі выбар” — 17 чалавек, лідар — Валерый Мацкевіч
– “Закон і Правапарадак” — 12 чалавек, лідар — Сяргей Макар
– Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” — 38 чалавек, лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч
– Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння” — 12 чалавек, лідар — Юрась Зянковіч
– Аб’яднаная грамадзянская платформа — 22 чалавекі, лідар — Мікалай Казлоў
– “Хватит Бояться!” — 13 чалавек, лідарка — Таццяна Мартынава
Усе спісы атрымалі ідывідуальныя формы, якія мусяць запоўніць кандыдаты. Чатыры спісы знаходзяцца на этапе выбарачнай індывідуальнай праверкі — апошнім перад рэгістрацыяй.
Прыём спісаў працягваецца. Сёння раніцай стала вядома, што ў выбарах вырашыла не ўдзельнічаць партыя “Разам”, над арганізацыяй якой працуюць прыхільнікі Віктара Бабарыкі.