Мікалай Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч падзякавалі беларусам за падтрымку.«У зняволенні адмыс…

Мікалай Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч падзякавалі беларусам за падтрымку.

«У зняволенні адмыслова навучаныя супрацоўнікі перыядычна казалі мне, што “на волі пра мяне ўжо ўсе забыліся, што я нікому там не патрэбен”. <…> Але, насамрэч, ніколі не верыў у сваю “непатрэбнасць”, бо адчуваў вашую падтрымку і калі лісты да мяне яшчэ даходзілі (ведаю, што многія людзі заплацілі за салідарнасць сваёй уласнай свабодай), і тады, калі апынуўся на тры гады ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Бо ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна»,

напісаў экс-палітвязень у сваім Telegram-канале.

Статкевіч падкрэсліў, што ў зняволенні яшчэ застаюцца шмат людзей, і заклікаў памятаць пра іх, падтрымліваць і рабіць усё дзеля іх вызвалення.

Архіўнае фота: Марына Адамовіч / Facebook