«Белавія» адмяніла рэйс у Дубай праз абвастрэнне на Блізкім УсходзеРэйс Менск – Дубай на 1 сакавіка…

«Белавія» адмяніла рэйс у Дубай праз абвастрэнне на Блізкім Усходзе

Рэйс Менск – Дубай на 1 сакавіка адменены, а чартар Менск – Доха – Менск перанесены на 2 сакавіка.

Бліжэйшыя рэйсы ў Дубай плануюць выканаць на шырокафюзеляжных самалётах А330-200, каб вывезці пасажыраў. Людзям прапануюць альбо вярнуць грошы за квіткі, альбо бясплатна змяніць дату вылету.

Тураператар «Інтэрсіці» заклікаў беларусаў у рэгіёне не пакідаць гатэлі, пазбягаць масавых месцаў і выконваць указанні ўладаў. Для экстраннай сувязі названы нумар +375 44 504-55-77, а таксама кантакты пасольстваў Беларусі ў Катары і ААЭ.

Падрабязнасці — па спасылцы
Без VPN