«Паказчыкі беларускай навукі знаходзяцца на ўзроўні краінаў трэцяга свету»Дарадца Святланы Ціханоўск…

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч у інтэрв’ю «Позірку» распавёў, чаму беларуская навука дэградуе, як дзяржава патрабуе «аддачы без укладанняў» і што адбываецца з сістэмай адукацыі пры Лукашэнку:
– Навука на ўзроўні краінаў трэцяга свету
«Калі глядзець на міжнародныя індэксы навуковых публікацыяў, Беларусь займае 79-е месца ў свеце — ніжэй, чым Непал. Па колькасці публікацыяў на душу насельніцтва мы ў пяць разоў адстаём ад Літвы, Латвіі і Польшчы і ў дзесяць разоў — ад Эстоніі. Гэта і ёсць рэальны ўзровень беларускай навукі. Калі казаць шчыра, сёння ён адпавядае ўзроўню краінаў трэцяга свету».
– Адсутнасць унёскаў у развіццё навукі
«
Калі Лукашэнка кажа: «Дай тавар — атрымаеш грошы», — гэта абсурд.
Гэта ўсё роўна што пачынаць карміць карову толькі пасля таго, як яна дала малако.
Каб у навуцы з’явіўся вынік, трэба загадзя ўкладаць грошы
— у абсталяванне, даследаванні, матэрыялы, публікацыі. Дзяржава шмат гадоў гэтага не робіць і пры гэтым наіўна чакае прарываў».
– У навуку ўкладзена менш за 0,5% ВУП
«
У той жа час Сусветны банк адзначае, што сярэдні паказчык у свеце сёння складае 2,67%.
Такім чынам, выдаткі на навуку ў Беларусі па гэтым паказчыку ў пяць разоў меншыя. Гэта ўзровень Габона, Сенегала і Танзаніі. Паводле звестак Белстата, за 2024 год выдаткі на навуковыя даследаванні склалі ў эквіваленце 424 мільёны долараў. Параўнайце: бюджэт Гётынгенскага ўніверсітэта ў Германіі складаў 1 мільярд 438 мільёнаў еўра. На адзін універсітэт, а не на краіну».