ДзяржСМІ самі паказалі абвал нараджальнасьці — ужо ў першыя суткі новага года1 студзеня 2026 года н…

ДзяржСМІ самі паказалі абвал нараджальнасьці — ужо ў першыя суткі новага года

1 студзеня 2026 года на ўсю Гомельскую вобласьць нарадзіліся ўсяго чатыры дзеці. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя мэдыі.

Гэта ў 3,5 раза менш, чым нават у дэмаграфічна неспрыяльным 2023 годзе (тады было 14 нованароджаных), і ў 6,5 раза менш, чым у адносна стабільным 2016-м, калі 1 студзеня нарадзіліся 27 дзяцей.

Адзін сымбалічны дзень, вядома, не робіць гадавую статыстыку. Але ён вельмі дакладна падсьвечвае тэндэнцыю: людзі не нараджаюць дзяцей у краіне страху, нестабільнасьці і вымушанай эміграцыі.

Як адзначае «Флагшток», гэта ўжо не званочак, а сыстэмная трывога, якую немагчыма заглушыць ні сьвятамі, ні прапагандай.

Мая Краіна Беларусь