На праваслаўнага святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справуПра гэта Кухта напісаў у сваім …

На праваслаўнага святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу

Пра гэта Кухта напісаў у сваім тэлеграм-канале:

Я даведаўся, што ў Беларусі на мяне завялі крымінальную справу за «вярбоўку або іншае ўцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць» трэціх асобаў. Ад 2 да 6 гадоў, між іншым! Таму, дарагія сябры і падпісанты, будзьце асцярожныя і ведайце, што я тут не проста хіханькі паказваю, а вярбую вас у экстрэмізм. Вось так!

Аляксандр Кухта — беларускі праваслаўны святар, былы айцішнік і аўтар YouTube-каналу «Бацюшка адкажа».

У 2020 годзе адкрыта стаў на баку пратэстоўцаў і ў розны спосаб паднімаў тэму рэпрэсіяў. Пасля ціску і пагроз выехаў з Беларусі, перайшоў з Маскоўскага патрыярхату ў Канстанцінопальскі і цяпер служыць у беларускай парафіі ў Вільні.

Увосень стала вядома, што Кухта працуе ў фондзе BYSOL.