
Азаронак абураецца: блогер з Threads папрасіў $2000 за інтэрв’ю
Прапагандыст Рыгор Азаронак паскардзіўся ў сваім стрыме, што хацеў запрасіць на інтэрв’ю Ігара Варахобава, які стаў зоркаю Threads, але «прыбег менеджар» віцябляніна і запрасіў за гутарку 2000 долараў.
Прапагандыста абурыла, што да яго хадзілі бясплатна паразмаўляць «шэраг вядомых палітыкаў, экспертаў, філосафаў, пісьменнікаў, а Ігар, разумееце, толькі за 2000 баксаў».
Азаронк не верыць, што стрым Ігара, які набраў вялікую папулярнасць, «проста неяк заляцеў». Ён сцвярджае, што яго раскруцілі людзі з «з прадакшану з Расеі».
«Буржуеў трэба ставіць у стойла і біць па руках», – заявіў прапагандыст, і просіць разабрацца ў сітуацыі навукоўцаў, сацыёлагаў, а таксама міліцыю і, нават, КДБ.