
Кантроль цэнаў на гародніну: чаму гэта небяспечна
Беларускі ўрад увёў больш жорсткае рэгуляванне коштаў на агуркі і памідоры, і цяпер любы рост цаны больш як на 0,3 % за месяц трэба будзе тлумачыць.
Галоўная рэдактарка «Plan B »Вольга Лойка кажа, што гэта чарговы «фетыш Лукашэнкі», які штогод абураецца дарагавізнай гародніны ў міжсезонне.
Галоўная рызыка рэгулявання – не пустыя паліцы, а банкруцтва мясцовых вытворцаў. Калі ім стане невыгодна працаваць, на паліцах з’явіцца расейская прадукцыя, а працоўныя месцы ў Беларусі могуць знікнуць.
Лойка кажа, што сезоннае падаражэнне гародніны – натуральная з’ява, бо яе доўгае захоўванне патрабуе дадатковых выдаткаў.
Падрабязнасці — па спасылцы