У сацсетцы Трэдс з’явіліся махлярскія схемы пад выглядам гульні «Тайны Санта»

Мінск Навіны

Сапраўдны Санта не просіць банкаўскі рахунак

У сацсетцы Трэдс з’явіліся схемы, дзе пад выглядам гульні «Тайны Санта» людзей прымушаюць перадаваць асабістыя дадзеныя або грошы. Такія «гульні» могуць быць выкарыстаныя махлярамі для збору інфармацыі і іншых незаконных дзеянняў.

На падазроную актыўнасць звярнулі ўвагу чытачы «Белсата».

Памятайце, што варта быць пільнымі пры любой перадачы асабістых дадзеных альбо плацежнай інфармацыі ў інтэрнэце.