У суботу беларусы рэгіёна Савой годна прадставілі Беларусь на Міжнародным Альпійскім Растве ў Ансі (Францыя)“На нашым стэндзе госці маглі не толькі пазнаёміцца з беларускімі каляднымі традыцыямі і паспрабаваць нацыянальныя прысмакі, але і даведацца пра наша змаганне і лёсы палітычных вязняў.
Асобную ўвагу прыцягнулі два спектаклі, якія глыбока кранулі і ўразілі гледачоў, а таксама атрымалі высокую ацэнку ад мэрыі. Падчас паказаў былі прадстаўлены асноўныя традыцыі беларускага кола абрадаў, у суправаджэнні песень з альбома Вольгі Дзёмкі «Песні старой Еўропы».
Мы вельмі ўдзячныя мэрыі Ансі за прадстаўленую магчымасць, а таксама Вользе Дзёмцы за яе музычныя запісы, якія дапамаглі зрабіць спектаклі сапраўды непаўторнымі і пазнаёміць гледачоў з нашай багатай спадчынай.
Да сустрэчы 10га снежня ў Бонльё з 14.00 да 17.00 на крэатыўных майстар класах!”
Жыве Беларусь!Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну