
Віленскі аэрапорт ізноў закрывалі з-за паветранай кантрабанды
Абмежаванні дзейнічалі тры гадзіны сёння ўвечары праз чарговую партыю аэрастатаў.
«Праз гібрыдную атаку, праведзеную Беларуссю супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і насельніцтва, паветраная прастора над аэрапортам Вільні была закрытая з 19:36 да 22:30», – гаворыцца ў паведамленні НКВЦ, піша LRT.
Інцыдэнты з кантрабанднымі аэрастатамі з боку Беларусі працягваюцца ўжо некалькі месяцаў і рэгулярна ўплываюць на працу літоўскіх аэрапортаў.