Прэм’ер-міністарка Літвы анансавала ўзмацненьне адказнасьці за кантрабандуhttps://smarturl.click/ggm…

Прэм’ер-міністарка Літвы анансавала ўзмацненьне адказнасьці за кантрабанду

https://smarturl.click/ggm24

Прапановы па зьмене Крымінальнага кодэкса для ўзмацненьня адказнасьці за кантрабанду рыхтуецца ўнесьці ў Сойм урад Літвы, заявіла 3 сьнежня прэмʼер-міністарка Інга Ругінене, перадае LRT.

Што прапануюць:

• ліквідаваць магчымасьць адміністрацыйнага пакараньня, пакінуць толькі крымінальнае,

• ацэньваць маёмасьць падазроных і іх сваякоў,

• даць Службе расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў правы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня,

• абмежаваць колькасьць SIM-карт, якія можа купіць адзін чалавек,

Ругінене нагадала, што МЗС рыхтуе пакет больш жорсткіх санкцый ЭЗ супраць Беларусі.