Беларус разбурыў капліцу ў аэрапорце Гданьска.Гданьскія паліцэйскія арыштавалі 27-гадовага грамадзян…

Беларус разбурыў капліцу ў аэрапорце Гданьска.

Гданьскія паліцэйскія арыштавалі 27-гадовага грамадзяніна Беларусі, які знішчыў абсталяванне ў капліцы аэрапорта. Беларусу таксама абвінавачваюць у абразе рэлігічных пачуццяў.

Беларус зайшоў у капліцу, пачаў перакульваць і кідаць прадметы ў капліцы, вырываў старонкі з Бібліі. У выніку былі пашкоджаныя папская кафедра, скрутак з выявай Яна Паўла II, драўляны алтар і падлога, падстаўка для ўлётак. Шкоду ацанілі ў 35 тысяч злотых.

Мужчыну спатачку затрымалі супрацоўнікі бяспекі аэрапорту, а затым перадалі паліцэйскіх. Тэст на цвярозасць паказаў, што ў арганізме мужчыны знайшлі 1,5 праміле алкаголю. Ноч мужчына правёў у пастарунку.

За пашкоджанне маёмасці беларусу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, а за абразу рэлігійных пачуццяў — да двух гадоў пазбаўлення волі. Аднак пакаранне можа быць большы, бо справа носіць хуліганскі характар.

Крыніца: PAP