23 чэрвеня 1994 года адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У барацьбе за прэзідэ…

23 чэрвеня 1994 года адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У барацьбе за прэзідэнцкі мандат удзельнічалі шэсць кандыдатаў: Вячаслаў Кебіч, Аляксандр Лукашэнка, Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазняк, Аляксанр Дубко і Васіль Новікаў.

У другі тур трапілі двое: Лукашэнка і Кебіч. На тагачасных улётках Лукашэнкі было напісана: “Молодое поколение выбирает Александра Лукашенко. Сегодня молодые ученые, рабочие, учителя, инженеры, офицеры – НИКТО. Их талант, энергия, ум не нужны правительству и стране. И в этом одна из причин нашей бедности, хаоса и бездарного хозяйствования”. У цэнтры ўлёткі цытага самаго Лукашэнкі: “Эра семидесятилетних правителей закончилась. Беларусь нуждается в новых лидерах и новой политике”.