Койданаўскі замак – яшчэ адна згубленая спадчына. Прычым у падвойным памеры: не захаваўся ані замак, ані назва Койданава.
Калісьці ў Койданаве можна было пабачыць замак 15-16 ст. Ён быў збудаваны, калі мястэчка належала вялікалітоўскаму магнацкаму роду Гаштольдаў.
Трошачкі пазней, ужо ў 17 ст., на яго тэрыторыі быў збудаваны Кальвінскі збор, які вы бачыце на здымку.
Фан факт: у 16 ст. Койданаўскае староства перайшло ва ўладанні Радзівілам, што перайменавалі назву староства ў графства. Утварылася Койданаўскае графства. А што, гучыць хайпова!
p.s. я дадаў хэштэг #згубленаяспадчына, каб вы маглі па ім бачыць усе мінулыя і будучыя допісы па тэме