Ужо сёньня: 30 гадоў таму пачаўся страйк менскага мэтрапалітэнуЗ 17 па 21 жніўня 1995 году адбыўся с…

Ужо сёньня: 30 гадоў таму пачаўся страйк менскага мэтрапалітэну

З 17 па 21 жніўня 1995 году адбыўся страйк працаўнікоў Менскага мэтрапалітэну — сяброў Свабоднага прафсаюзу, якія дамагаліся паляпшэньня эканамічных умоваў працы.

Перамовы з прадстаўнікамі ўладаў не далі плёну. Тады ўлады знайшлі штрайкбрэхераў — машыністаў электрычак Беларускай чыгункі й цягнікоў маскоўскага мэтро, якіх спэцыяльным авіярэйсам з расейскай сталіцы даставілі ў Менск. Падземны рух быў адноўлены, але страйк працягваўся.

Пазьней пачаліся арышты, суды, звальненьні. Шэраг удзельнікаў страйку апынуліся за кратамі. 1995 год у Беларусі вызначыўся масавымі выступамі працоўных, якія перадусім патрабавалі падвышэньня заробкаў. Страйк на Менскім мэтрапалітэне быў задушаны асабліва жорстка і паказальна для іншых. Загад аб задушэньні страйку даў тагачасны міністар унутраных справаў Юры Захаранка.

Пра іншыя падзеі з датай 17 жніўня – у публікацыі “Ужо сёньня”.

Каментарыі адключаныя.