1655 — Маскоўскія войскі князя Чаркаскага і казацкія атрады Залатарэнкі захапілі Вільню. Горад гарэў 17 дзён, загінулі 25 тысяч жыхароў, многіх рамесьнікаў вывезьлі ў Масковію. Толькі ў 1661 годзе войскі гетмана Паца вызвалілі сталіцу ВКЛ.
1618 — Друя атрымала Магдэбурскае права.
1794 — Пачалася першая атака расейцаў на Вільню, захопленую паўстанцамі Касьцюшкі.
1815 — Напалеон высланы на выспу Сьвятой Алены.
1919 — Польскія войскі занялі Менск.
1925 — У Вільні выйшла беларуская газэта «Селянін».
1945 — СССР абвясьціў вайну Японіі.
2008 — Расея пачала ўварваньне ў Грузію.
Памерлі: Канстанцін Астроскі, Тадэвуш Рэйтан, Мікалай Лапіцкі, Вячаслаў Селях-Качанскі, Эдзі Рознэр, Леў Гарошка, Вісарыён Гарбук, Уладзімер Буднік.