Ужо заўтра споўніцца пяць гадоў з моманту, як беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць сваё права на выбар, свабоду і годнасць. Гэта змяніла ўсіх нас.
У эмацыйным звароце Святлана Ціханоўская — пра тое: як салідарнасць трансфармавалася ў супольнасці; як кожны можа дапамагаць — нават простымі дзеяннямі; чаму мы не прайгралі, нават калі часам здаецца інакш.
Да гадавіны мірных выступаў беларусы ладзяць акцыі і мерапрыемствы ў розных краінах свету — поўны спіс па спасылцы.
Ужо заўтра пачнецца Канферэнцыя «Новая Беларусь», да якой далучыцца беларуская лідарка. Поўная праграма мерапрыемства. Спасылка на трансляцыю.
5 гадоў таму беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свой выбар. У жніўні 2020 года пачалося нешта большае, чым пратэст, — мы паказалі салідарнасць, падтрымку і любоў адно да аднаго. Да пяцігоддзя падзеяў Святлана Ціханоўская распавядае пра тое, як гэта…