11 ліпеня 1705 года маскоўскі цар Пётр I уварваўся разам з салдатамі ў Сабор Святой Сафіі ў Полацку, які ўсё яшчэ належаў уніятам, і дзе захоўваліся мошчы Язафата Кунцэвіча. Цар запатрабаваў ключы ад царскай брамы, а калі базыльяне адмовіліся, асабіста забіў настаяцеля і чатырох манахаў – базыльянаў, а цела загадаў утапіць у Дзвіне.
Аб гэтай падзеі коратка паведамляе Віцебская летапіс : Eodem anno [1705] , mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia («У тым жа [1705] годзе месяца ліпеня 11 дня ў храме Святой Сафіі сам [цар Пётр I] забіў 4 базыльянаў ў Полацку») .