«Гэта пытанне жыцця і смерці». Сяргей Ціханоўскі выступіў падчас сесіі ААН па правах чалавекаЁн закл…

«Гэта пытанне жыцця і смерці». Сяргей Ціханоўскі выступіў падчас сесіі ААН па правах чалавека

Ён заклікаў выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы для выратавання палітвязняў.

«Мяне катавалі. Мяне трымалі ў адзіночнай камеры. Мяне замарожвалі. Мне нават не давалі асадкі, каб напісаць некалькі слоў. Гадамі я не атрымліваў ніводнага ліста, нават ад дачкі. Яны набівалі мне вушы хлуснёй і прапагандай. Яны спрабавалі пераканаць мяне, што ўсе пра мяне забыліся. Тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, — гэта не правапрымяненне.

Больш за тысячу чалавек усё яшчэ знаходзяцца за кратамі. Мы павінны змагацца за кожнага з іх. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна дзейнічаць. Гэта не палітыка. Гэта гуманітарнае пытанне. Гэта нават не проста пытанне правоў чалавека. Гэта пытанне жыцця і смерці.

Я заклікаю Генеральнага сакратара ААН умяшацца, выкарыстаць усе рэсурсы, каб выратаваць гэтыя жыцці. І я заклікаю ўсіх вас выказацца пра тое, што адбываецца ў самым сэрцы Еўропы».