Старшыня Эўрапарлямэнту абвясьціла, што Малдова і Ўкраіна выканалі ўмовы для пачатку перамоваў пра ўступленьне ў Эўразьвяз
Рабэрта Мэтсала ў час выступленьня ў Радзе Эўропы заявіла, што афіцыйныя Кішынёў і Кіеў выканалі ўсе пастаўленыя Брусэлем умовы ў «фундамэнтальных пытаньнях», і цяпер з абедзьвюма дзяржавамі можна пачынаць перамовы пра далучэньне да Эўразьвязу.
Апрача іншага, Мэтсала заявіла, што Эўрапейскі парлямэнт робіць свой унёсак ва ўмацаваньне абароннага патэнцыялу, «хутка рэагуючы» на Закон аб сумесных закупках і Закон аб падтрымцы вытворчасьці боепрыпасаў. На яе думку, цяпер ужо Брусэлю неабходна «падтрымліваць тэмп» у перамовах.
Раней Польшча хацела, каб перамовы пра ўступленьне Малдовы і Ўкраіны пачаліся ў першай палове 2025 году. Аднак супраць эўраінтэграцыі для Ўкраіны выступіў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, які пасьлядоўна крытыкуе санкцыі супраць Расеі і заклікаў вугорцаў на абвешчаным ягонай партыяй «Фідэс» рэфэрэндуме галасаваць супраць далучэньня Ўкраіны да Эўразьвязу.