У Сейме Літвы адкрылася выстава, прысьвечаная беларускаму палітвязьню Міколу Статкевічу. ФОТА
5 чэрвеня ў бібліятэцы Сейма Літвы адкрылі фотавыставу «Дарогай свабоды», прысьвечаную беларускаму палітыку, палітвязьню Мікалаю Статкевічу.
«Пяць гадоў за кратамі, амаль тры гады — у поўнай ізаляцыі, безь лістоў, без адваката, без сувязі з роднымі. Яго лёс стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і вернасьці свабоднай Беларусі. Гэтая выстава — ня толькі ўспамін аб болі і несправядлівасьці. Гэта голас салідарнасьці, голас памяці», — заявілі арганізатары выставы.