Сьвята Салідарнасьці ў Польшчы — надзея й прыклад для БеларусіУчора прайшло Сьвята Салідарнасьці — а…

Сьвята Салідарнасьці ў Польшчы — надзея й прыклад для Беларусі

Учора прайшло Сьвята Салідарнасьці — асаблівы дзень для ўсіх, хто шануе свабоду, справядлівасьць і еднасьць. Гэта сьвята адзначаецца ў Польшчы як напамін пра велічны рух “Салідарнасьць”, які аб’яднаў людзей дзеля супольнай мэты — дэмакратыі й правоў чалавека.

Для нас, беларусаў, гэта не проста польская гісторыя. Гэта доказ таго, што народнае адзінства мае сілу змяняць будучыню. Няхай настане хутка і ў нас такі Дзень Волі, які будзе святкавацца не ў выгнаньні, а на сваёй вольнай зямлі.
Мы ўдзячныя польскаму народу за салідарнасць і падтрымку, за тое, што натхняюць сваёй гісторыяй.

Жыве Беларусь!
Niech żyje solidarność!

Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam