У Archiwum Akt Nowych у Варшаве знойдзена копія дакументу з архіву КДБ, паводле якога Браніслава Тарашкевіча пасля смяротнага прысуду 5.01.1938 амаль 10 месяцаў утрымлівалі ў асобным рэжымкным корпусе НКВД, дзе пад катаваннямі змусілі даць паказанні на 249 чалавек.
Корпус у гарадской турме арганізаваў кіраўнік аднаго з аддзелаў НКВД БССР Аляксандр Гепштэйн з санкцыі наркама Барыса Бермана і дазволу Масквы. Тут утрымліваліся 270 чалавек, ад якіх “шляхам збіцця і катаванняў” атрымлівалі “дадатковыя сведчанні” на іншых асобаў. Толькі 38 вязняў корпусу, у тым ліку Тарашкевіч, далі паказанні на 3489 чалавек.
У корпусе ствараліся асабліва цяжкія ўмовы для тых, хто “не прызнаваўся”. Тыя, хто “прызнаваўся” і даваў “паказанні”, ставіліся ў прывілеяваныя ўмовы і атрымлівалі ўзмоцненую пайку. Наглядчыкам корпуса быў нехта Алекаў.
29 лістапада 1938 г. зняволеных корпуса незаконна расстралялі, акты аб выкананні прысудаў падрабілі і аформілі заднім чыслом.