Стала вядомае імя трэцяй асобы, абвешчанай Інтэрполам у вышук за прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску ў 2021-м годзе.
4 верасьня 2024 году Акружны суд Варшавы завочна арыштаваў былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка зьмены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама «неназванага афіцэра КДБ высокага рангу Андрэя А. М.»
Цяпер стала вядомае яго імя: прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы паведаміў «Белсату», што трэці чалавек у вышуку — начальнік 9-га галоўнага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Андрэй Анатольевіч Мыцько.