Сталін і яго “любоў” да народаў: каго ён насамрэч ненавідзеў Беларусы — народ, які Саветы ўвесь час…

Сталін і яго “любоў” да народаў: каго ён насамрэч ненавідзеў

Беларусы — народ, які Саветы ўвесь час разглядалі як матэрыял для русіфікацыі. Сталін знішчыў інтэлігенцыю, расстралялі літаральна ўсіх творцаў нацыянальнага адраджэння. Усё беларускае стала падазроным.

Украінцы — ахвяры Галадамору, арганізаванага ўладамі ў адказ на спробы захаваць сваю ідэнтычнасць. Пасля гэтага Сталін зрабіў усё, каб ператварыць Украіну ў “малодшага брата”.

Палякі — асаблівая нянавісць. Пасля “Цуду на Вісле” ў 1920-м, калі Пілсудскі разбіў Чырвоную Армію, Сталін лічыў палякаў упартым ворагам.

Нават грузінаў, сваіх землякоў, Сталін называў “грузінскімі нацыяналістамі”, калі яны спрабавалі вылучыць нечым адметнае. Падчас “справы Мінгрэльцаў” ён здзекліва і жорстка выкараняў уласную спадчыну.

У ягонай логіцы “народ” быў патрэбны толькі як маса — бязмоўная, слухмяная, русіфікаваная. Усё іншае — варожае, падазронае, непатрэбнае.

Сталін не быў бацькам народаў. Ён быў іх забойцам.

Мая Краіна Беларусь