YouTube-канал беларускай пенсіянеркі, якая выехала ў Польшчу ад рэпрэсіяў, рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім»
Такі ж лёс напаткаў і сацсеткі Аляксандры Ханевіч. На гэта звярнула ўвагу @euroradio.
Аляксандра Ханевіч выехала з роднай Горадні ў Беласток амаль 5 гадоў таму, ратуючыся ад пераследу (у жніўні 2020-га яна ўдзельнічала ў пратэстах). Цяпер жанчына займаецца «блогерскай» справаю, актыўна ведучы YouTube-канал ды старонку ў Instagram.